Грамадскае аб'яднанне “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў” (ГА «БСТД») з'яўляецца дабравольнай грамадскай творчай арганізацыяй, якая яднае прафесійных творчых работнікаў тэатра Беларусі і дзейнічае на прынцыпах самастойнасці, галоснасці і раўнапраўя яе членаў.
Саюз ажыццяўляе дзейнасць, скіраваную на падтрымку і каардынацыю дзеянняў яго членаў у інтарэсах захавання і развіцця тэатральнай справы.
Саюз мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Згодна з рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ГА “БСТД” з’яўляецца творчым саюзам.
Мэты Саюза:
- стварэнне спрыяльных умоў для творчасці дзеячам тэатральнага мастацтва Беларусі – членам Саюза;
- матэрыяльная падтрымка членаў Саюза.
Задачы Саюза:
- абарона правоў і законных інтарэсаў членаў Саюза ў дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях;
- прапаганда лепшых твораў тэатральнага мастацтва Рэспублікі Беларусь;
- вылучэнне ва ўстаноўленым парадку членаў Саюза на ўзнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, прысуджэнне дзяржаўных і іншых прэмій, прысваенне ганаровых званняў;
- заснаванне прызоў і ўзнагарод Саюза;
- правядзенне творчых вечароў, бенефісаў, тэатральных святаў, ушанаванне памяці выбітных дзеячаў тэатра Беларусі;
- арганізацыя творчых камандзіровак для членаў Саюза;
- аказанне матэрыяльнай дапамогі членам Саюза і членам іх сем'яў.