Членства ў Саюзе


АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


Беларускі саюз тэатральных дзеячаў мае фіксаванае членства.

Членами Саюза могуць быць дзеячы тэатра, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, дасягнулі ўзросту 18 гадоў, а таксама прызнаюць і выконваюць Статут Саюза.

Да дзеячаў тэатра адносяцца артысты, рэжысёры, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, мастакі, драматургі, тэатразнаўцы, тэатральныя крытыкі, тэатральныя педагогі, арганізатары тэатральнай справы і іншыя асобы, якія ўнеслі ўклад у захаванне і развіццё тэатральнага мастацтва.

 


ПАРАДАК УСТУПЛЕННЯ Ў ЧЛЕНЫ САЮЗА


Прадстаўленне кандыдатаў на ўступленне ў члены Саюза ажыццяўляецца пярвічнымі арганізацыямі.

Прыём членаў ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

  • заява аб прыёме;
  • рэкамендацыя пярвічнай арганізацыі;
  • дзве рэкамендацыі асобаў, якія з'яўляюцца членамі Саюза.

Рашэнне аб прыёме ў члены прымае Рада Саюза.

Асобам, прынятым у члены Саюза, выдаецца членскі білет.

 


УЗНОСЫ


Члены Саюза абавязаны плаціць наступныя ўзносы:

  • уступны ўзнос (аднаразова, для ўпершыню прынятых у члены);
  • штогадовы членскі ўзнос.

Памеры ўступнага і членскага ўзносаў вызначаюцца Радай Саюза.

Памеры ўзносаў на 2018 год:

  • уступны ўзнос – 15 беларускіх рублёў;
  • штогадовы членскі ўзнос – 10 беларускіх рублёў.

Ад выплаты членскага ўзносу вызвалены асобы, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту або маюць першую ці другую групу інваліднасці.

Збор уступнага і членскага ўзносаў ажыццяўляюць адпаведныя пярвічныя арганізацыі.

 


ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЧЛЕНА САЮЗА


Член Саюза мае права:

  • вызначаць формы свайго ўдзелу ў дзейнасці Саюза;
  • абіраць і быць абраным у выбарныя органы Саюза;
  • уносіць у кіраўнічыя органы Саюза свае прапановы па паляпшэнні дзейнасці Саюза і яго арганізацыйных структур;
  • вылучаць на разгляд Рады кандыдатуры на атрыманне прызоў і прэмій Саюза;
  • абскарджваць вырашэнні выбарных органаў шляхам падачы заявы ў Кантрольна-рэвізійную камісію;
  • карыстацца ўсімі відамі кансультацыйнай, прававой і матэрыяльнай дапамогі, якая прапануецца Саюзам.

Член Саюза абавязаны:

  • выконваць Статут і рашэнні кіраўнічых органаў Саюза;
  • своечасова плаціць уступны і штогадовы членскі ўзносы;
  • знаходзіцца на ўліку адной з пярвічных арганізацый Саюза.

 


СПЫНЕННЕ ЧЛЕНСТВА


Членства ў Саюзе можа быць спынена ў выпадках:

  • дабраахвотнага выхаду на аснове пісьмовай заявы;
  • няплаты ў зацверджаны тэрмін штогадовага членскага ўзносу;
  • выключэння за ўчынкі, якія нанеслі Саюзу маёмасную ці маральную шкоду;
  • невыканання Статута Саюза.

Пытанне пра выключэнне члена Саюза вырашаецца Радай.

Асобы, якія страцілі членства, могуць быць адноўлены ў ім толькі па рашэнні Рады пры ўмове сплаты запазычанасці па членскіх узносах.

Theaters