Прыз “Крыштальная Паўлінка” – вышэйшая ўзнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 1991 годзе.
Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, тэатразнаўцы, спонсары і мецэнаты, іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная, творчая ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт тэатра Беларусі і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў тэатральнага мастацтва і гледачоў.
Прыз “Крыштальная Паўлінка” ўяўляе сабой выяву дзяўчыны з купальскім вянком, зробленую з крышталя па індывідуальным заказе.
Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.
Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.
Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра – 27 сакавіка.
Уладальнікі прыза “Крыштальная Паўлінка”
— 1992 —
Стэфанія СТАНЮТА
— 1993 —
Расціслаў ЯНКОЎСКІ
— 1994 —
Зінаіда КАНАПЕЛЬКА
— 1995 —
Наталля ГАЙДА
— 1996 —
Аляксандра КЛІМАВА
— 1997 —
Барыс ГЕРЛАВАН
— 1998 —
Аркадзь САЎЧАНКА
— 1999 —
Валеры РАЕЎСКІ
— 2000 —
Фёдар ШМАКАЎ
— 2001 —
Лілія ДАВІДОВІЧ
— 2002 —
Святлана АКРУЖНАЯ
— 2003 —
Вольга КЛЕБАНОВІЧ
Міхась ПЯТРОЎ
— 2004 —
Марыя ЗАХАРЭВІЧ
— 2005 —
Людміла ЛАЎРЫНОВІЧ (КОРХАВА)
— 2006 —
Генадзь АЎСЯННІКАЎ
Віктар ЧАРНАБАЕЎ
— 2007 —
Арнольд ПАМАЗАН
— 2008 —
Міхаіл ДРУЖЫНА
— 2009 —
Бэла МАСУМЯН
— 2010 —
Генадзь ГАРБУК
— 2011 —
Вера КАВАЛЕРАВА
— 2012 —
Валянцін ЕЛІЗАР’ЕЎ
Наталля РУДНЕВА
Аляксандр ТКАЧОНАК
— 2013 —
Барыс ЛУЦЭНКА
— 2014 —
Тадэвуш КОКШТЫС
— 2015 —
Уладзімір ПЯТРОЎ
— 2017 —
Тамара НІЖНІКАВА
Барыс БАРЫСЁНАК