Магілёўскі абласны тэатр лялек створаны ў 1976 годзе пры гарадскім Доме культуры з выпускнікоў культасветвучылішча. Першы спектакль “Тыграня Петрьш” па п’есе Г.Янушэўскай і Я.Вількоўскага быў паказаны 23 мая 1977 года.
У розны час тэатр узначальвалі галоўныя рэжысёры: М.Кулага, Ф.Шавякоў, Ал.Ляляўскі, А.Жугжда, В.Корнеў, з 2009 г. па цяперашні час – І.Казакоў. Галоўныя мастакі: Л.Быкаў, Л.Мікіна, Г.Ігнацьева, Л.Скітовіч, М.Запаскін.
Асноўнымі мэтамі дзейнасці тэатра і яго функцыямі з’яўляюцца задавальненне патрэб дзяржавы ў захаванні культурных традыцый беларускага народа, развіцццё творчых прынцыпаў нацыянальнага сцэнічнага мастацтва ў сучасных умовах, садзейнічанне далучэнню грамадзян да нацыянальнай і сусветнай спадчыны.
Мастацкая праграма тэатра ўключае ў сябе пошук арыгінальнага рэпертуару, стварэнне пастановак для дзяцей, дарослых і сямейнага прагляду. Спектаклі тэатра адзначаюцца пошукам новых сродкаў сцэнічнай выразнасці, выкарыстаннем розных прынцыпаў арганізацыі сцэнічнага прастору.
Магілёўскі абласны тэатр лялек уваходзіць у Асацыяцыю тэатраў лялек XXI стагоддзя, а таксама з’яўляецца членам Міжнароднай арганізацыі лялечнікаў свету УШМА.
Магілёўскі абласны тэатр лялек валодае ўнікальным старадаўнім будынкам пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя.
Тэатр з’яўляецца цэнтрам духоўнага і культурнага развіцця падрастаючага пакалення і карыстаецца велізарнай папулярнасцю сярод жыхароў Магілёўскай вобласці.
3 моманту стварэння тэатр здзейсніў больш за 100 пастановак па арыгінальным п’есам і мастацкім творам сусветнай класікі для дзяцей і дарослых.
Асноўнымі кірункамі развіцця тэатра з’яўляюцца стварэнне і паказ прэм’ерных спектакляў, гастрольная і фестывальная дзейнасць. Так, тэатр – удзельнік і шматкратны пераможца міжнародных фестываляў у Беларусі, Прыбалтыцы, Расіі, Арменіі, Малдове, Полышчы, Германіі, Нідэрландах, Харватыі, Украіне. Магілёўскі тэатр лялек – трыумфатар IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва: “Лепшы спектакль для дзецей і юноцтва” – спектакль “Самы маленькі самалёт на свеце”; “Лепшая мужчынская роля” – вядучы майстар сцэны Мікалай Сцешыц; “Лепшая жаночая роля” – вядучы майстар сцэны Таццяна Дзенісенка.
Кантактная інфармацыя
Адрас: 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 73
Сайт: www.teatrkukol.by