Чарговы Сход Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў прайшоў у Маскве
3 чэрвеня 2017 года ў Маскве адбыўся чарговы Сход прадстаўнікоў тэатральных грамадскіх аб’яднанняў – членаў Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (МКТС).
У працы Сходу прынялі ўдзел старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Эдуард Герасімовіч і дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі.
Прэзідэнтам МКТС на наступныя чатыры гады абраны Валерый Шадрын, віцэ-прэзідэнтам – Уладзімір Панкоў.
Падчас Сходу адбыўся паказ дакументальнага фільма «Тэатр свету. Місія выканальная», прысвечанага 30-годдзю Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў.
Фотарэпартаж Алены Лапінай