Рада

У перыяд паміж з'ездамі работай Саюза кіруе Рада, абраная З'ездам тэрмінам на пяць гадоў у колькасці не менш за трох членаў Саюза.

Пасяджэнні Рады праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у квартал.

РАДА:

  • склікае і арганізуе выкананне рашэнняў З'езда;
  • вызначае асноўныя кірункі творчай, арганізацыйнай, гаспадарчай, вытворчай і фінансавай дзейнасці Саюза;
  • зацвярджае ўзоры пячаткі, бланкаў, сімволікі Саюза;
  • стварае і ліквідуе прадпрыемствы Саюза, зацвярджае іх статуты і кіраўнікоў;
  • па прапанове старшыні зацвярджае штоквартальныя і гадавы каштарысы выдаткаў;
  • прымае рашэнні аб набыцці, распараджэнні і адчужэнні ўласнасці Саюза;
  • прымае рашэнне аб удзеле ў стварэнні ці аб уступленні ў дзеючыя саюзы (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў;
  • вызначае памеры ўступнага і членскага ўзносаў;
  • засноўвае і прысуджае прэміі, прызы і стыпендыі Саюза;
  • вылучае членаў Саюза на атрыманне дзяржаўных узнагарод, прэмій, ганаровых званняў;
  • вядзе прыём і ўлік членаў Саюза.
Склад Рады
ДУДАРАЎ Аляксей Ануфрыевіч
ГЕРАСІМОВІЧ Эдуард Іванавіч
ГАЙДА Наталля Віктараўна
ЕЛІЗАР’ЕЎ Валянцін Мікалаевіч
КЛІМАКОЎ Яўген Віктаравіч
КАШПЕРАЎ Аляксандр Барысавіч
КУЛЬБАЧНАЯ Яўгенія Генадзьеўна
ЛІХАЧОВА Таццяна Уладзіміраўна
РУДНЕВА Наталля Аляксандраўна
Theaters