Старшыня Саюза валодае ўсімі правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:
- забяспечвае дасягненне мэт, прадугледжаных Статутам Саюза;
- кіруе дзейнасцю Рады;
- прымае аператыўныя рашэнні па арганізацыйнай, творчай, гаспадарчай, вытворчай і фінансавай дзейнасці;
- фарміруе штатны расклад, прызначае намесніка старшыні Саюза, вызначае памеры акладаў штатных работнікаў;
- з'яўляецца распарадчыкам крэдытаў, дзейнічае без даверанасці ад імя Саюза, прадстаўляе інтарэсы аб’яднання ў органах дзяржаўнай улады і кіравання, у адносінах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, выдае даверанасці, адкрывае разліковыя і іншыя рахункі ў банках.
Старшыня Саюза абіраецца З'ездам тэрмінам на пяць гадоў.
Старшыня Саюза
ДУДАРАЎ Аляксей Ануфрыевіч