З’езд

Вышэйшым органам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з'яўляецца З'езд, які склікаецца адзін раз на пяць гадоў. У выпадках, прадугледжаных Статутам, можа склікацца пазачарговы З'езд.

Рашэнне пра скліканне З'езда прымаецца Радай не пазней чым за адзін месяц да пачатку яго работы.

Дэлегаты на З'езд абіраюцца агульнымі сходамі пярвічных арганізацый з членаў Саюза, якія стаяць у іх на ўліку.

Рашэнні З'езда прымаюцца большасцю галасоў дэлегатаў і з'яўляюцца правамоцнымі, калі ў рабоце З’езда і галасаванні ўзялі ўдзел не менш чым 2/3 абраных дэлегатаў З'езда.

З'ЕЗД:

  • вызначае асноўныя кірункі дзейнасці Саюза;
  • зацвярджае Статут, уносіць у яго змяненні і дапаўненні;
  • абірае таемным галасаваннем старшыню Саюза і старшыню Кантрольна-рэвізійнай камісіі;
  • адкрытым галасаваннем вызначае колькасны склад Рады і Кантрольна-рэвізійнай камісіі і таемным ці адкрытым галасаваннем абірае Раду і Кантрольна-рэвізійную камісію;
  • прымае рашэнне аб рэарганізацыю і ліквідацыі Саюза;
  • вырашае пытанні правапераемства ў выпадку спынення дзейнасці Саюза;
  • прымае іншыя рашэнні, абавязковыя для ўсіх органаў і членаў Саюза.
Theaters