АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Беларускі саюз тэатральных дзеячаў мае фіксаванае членства.
Членами Саюза могуць быць дзеячы тэатра, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, дасягнулі ўзросту 18 гадоў, а таксама прызнаюць і выконваюць Статут Саюза.
Да дзеячаў тэатра адносяцца артысты, рэжысёры, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, мастакі, драматургі, тэатразнаўцы, тэатральныя крытыкі, тэатральныя педагогі, арганізатары тэатральнай справы і іншыя асобы, якія ўнеслі ўклад у захаванне і развіццё тэатральнага мастацтва.
ПАРАДАК УСТУПЛЕННЯ Ў ЧЛЕНЫ САЮЗА
Прадстаўленне кандыдатаў на ўступленне ў члены Саюза ажыццяўляецца пярвічнымі арганізацыямі.
Прыём членаў ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:
- заява аб прыёме;
- рэкамендацыя пярвічнай арганізацыі;
- дзве рэкамендацыі асобаў, якія з'яўляюцца членамі Саюза.
Рашэнне аб прыёме ў члены прымае Рада Саюза.
Асобам, прынятым у члены Саюза, выдаецца членскі білет.
УЗНОСЫ
Члены Саюза абавязаны плаціць наступныя ўзносы:
- уступны ўзнос (аднаразова, для ўпершыню прынятых у члены);
- штогадовы членскі ўзнос.
Памеры ўступнага і членскага ўзносаў вызначаюцца Радай Саюза.
Памеры ўзносаў на 2018 год:
- уступны ўзнос – 15 беларускіх рублёў;
- штогадовы членскі ўзнос – 10 беларускіх рублёў.
Ад выплаты членскага ўзносу вызвалены асобы, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту або маюць першую ці другую групу інваліднасці.
Збор уступнага і членскага ўзносаў ажыццяўляюць адпаведныя пярвічныя арганізацыі.
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЧЛЕНА САЮЗА
Член Саюза мае права:
- вызначаць формы свайго ўдзелу ў дзейнасці Саюза;
- абіраць і быць абраным у выбарныя органы Саюза;
- уносіць у кіраўнічыя органы Саюза свае прапановы па паляпшэнні дзейнасці Саюза і яго арганізацыйных структур;
- вылучаць на разгляд Рады кандыдатуры на атрыманне прызоў і прэмій Саюза;
- абскарджваць вырашэнні выбарных органаў шляхам падачы заявы ў Кантрольна-рэвізійную камісію;
- карыстацца ўсімі відамі кансультацыйнай, прававой і матэрыяльнай дапамогі, якая прапануецца Саюзам.
Член Саюза абавязаны:
- выконваць Статут і рашэнні кіраўнічых органаў Саюза;
- своечасова плаціць уступны і штогадовы членскі ўзносы;
- знаходзіцца на ўліку адной з пярвічных арганізацый Саюза.
СПЫНЕННЕ ЧЛЕНСТВА
Членства ў Саюзе можа быць спынена ў выпадках:
- дабраахвотнага выхаду на аснове пісьмовай заявы;
- няплаты ў зацверджаны тэрмін штогадовага членскага ўзносу;
- выключэння за ўчынкі, якія нанеслі Саюзу маёмасную ці маральную шкоду;
- невыканання Статута Саюза.
Пытанне пра выключэнне члена Саюза вырашаецца Радай.
Асобы, якія страцілі членства, могуць быць адноўлены ў ім толькі па рашэнні Рады пры ўмове сплаты запазычанасці па членскіх узносах.