Натхненне

Прыз «Натхненне» заснаваны ў 2011 годзе.

Прыз “Натхненне” – вышэйшая ўзнагарода Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”. Прызам “Натхненне” ўзнагароджваюцца дырэктары тэатраў, драматургі, рэжысёры-пастаноўшчыкі, акцёры, сцэнографы, спонсары, мецэнаты і іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт тэатра Беларусі і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў тэатральнага мастацтва і гледачоў.

Прыз “Натхненне” ўяўляе сабой выяву дзяўчыны ў хітоне, адлітую з бронзы па індывідуальнаму заказу.

Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.

Разам з прызам уручаецца Дыплом і грашовая прэмія (пры наяўнасці сродкаў).

Узнагароджванне прызам адбываецца на святкаванні Дня тэатра, а таксама  тэатральных фестывалях: “Нацыянальная тэатральная прэмія”, “Белая Вежа”, “Март-кантакт”, “Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча”, “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, “Міжнародны фестываль тэатраў лялек” і іншых буйных тэатральных форумах.

Рашэнне аб вылучэнні і ўзнагароджванні прызам прымае Рада ГА “БСТД”.

Рашэнне прымаецца шляхам тайнага або адкрытага галасавання простай большасцю галасоў членаў Рады і лічыцца канчатковым.

Тэатры