Прыз «Крыштальная зорка» – узнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 2000 годзе.
Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, тэатразнаўцы, арганізатары тэатральнай справы і іншыя дзеячы, чыя шматгадовая самаадданая творчая і арганізацыйная дзейнасць значна паўплывала на развіццё і аўтарытэт беларускага тэатральнага мастацтва і якія не маюць ганаровых званняў.
Прыз «Крыштальная Зорка» ўяўляе сабой зорку, зробленую з крышталя па індывідуальным заказе.
Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.
Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.
Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра – 27 сакавіка.