Прыз “Крыштальны анёлак” – вышэйшая ўзнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 2004 годзе і прысуджаецца толькі ў галіне лялечнага тэатральнага мастацтва.
Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, тэатразнаўцы, спонсары і мецэнаты, іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная, творчая ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт беларускага тэатра лялек і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў лялечнага мастацтва і гледачоў.
Прыз “Крыштальны анёлак” уяўляе сабой выяву анёла, зробленную з крышталю па індывідуальным заказе.
Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.
Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў лялек Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.
Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра – 27 сакавіка.
Уладальнікі прыза “Крыштальны анёлак”
— 2004 —
Уладзіслаў Уласаў
— 2005 —
Юрась Франкоў
— 2006 —
Валянціна Пражэева
— 2007 —
Алег Жугжда
— 2008 —
Аляксандр Васько
— 2009 —
Мікалай Сцешыц
— 2010 —
Ларыса Мікуліч
— 2011 —
Уладзімір Грамовіч
— 2012 —
Аліна Фаміна
— 2013 —
Аляксандр Маханькоў
— 2014 —
Аляксандр Казакоў
— 2015 —
Святлана Баброўская
— 2017 —
Алег Рыхтар