Вышэйшым органам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з'яўляецца З'езд, які склікаецца адзін раз на пяць гадоў. У выпадках, прадугледжаных Статутам, можа склікацца пазачарговы З'езд.
Рашэнне пра скліканне З'езда прымаецца Радай не пазней чым за адзін месяц да пачатку яго работы.
Дэлегаты на З'езд абіраюцца агульнымі сходамі пярвічных арганізацый з членаў Саюза, якія стаяць у іх на ўліку.
Рашэнні З'езда прымаюцца большасцю галасоў дэлегатаў і з'яўляюцца правамоцнымі, калі ў рабоце З’езда і галасаванні ўзялі ўдзел не менш чым 2/3 абраных дэлегатаў З'езда.
З'ЕЗД:
- вызначае асноўныя кірункі дзейнасці Саюза;
- зацвярджае Статут, уносіць у яго змяненні і дапаўненні;
- абірае таемным галасаваннем старшыню Саюза і старшыню Кантрольна-рэвізійнай камісіі;
- адкрытым галасаваннем вызначае колькасны склад Рады і Кантрольна-рэвізійнай камісіі і таемным ці адкрытым галасаваннем абірае Раду і Кантрольна-рэвізійную камісію;
- прымае рашэнне аб рэарганізацыю і ліквідацыі Саюза;
- вырашае пытанні правапераемства ў выпадку спынення дзейнасці Саюза;
- прымае іншыя рашэнні, абавязковыя для ўсіх органаў і членаў Саюза.