Прыз імя Аляксея Дударава – узнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 2024 годзе.
Прыз імя Аляксея Дударава з’яўляецца адной з вышэйшых узнагарод Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў” і можа быць прысуджаны ва ўсіх відах прафесійнага тэатральнага мастацтва.
Ім узнагароджваецца: тэатральны калектыў, асобны выключны спектакль, а таксама Прыз уручаецца за высокія дасягненні сучасным драматургам, рэжысёрам-пастаноўшчыкам, акцёрам, мастакам-сцэнографам, тэатральным аналітыкам, педагогам і іншым дзеячам тэатра, чыя творчасць спрыяе развіццю сцэнічнага мастацтва Беларусі.
Прыз імя Аляксея Дударава з’яўляецца аўтарскай работай народнага мастака Беларусі, вядомага скульптара Уладзіміра Слабодчыкава.
Прысуджаецца штогод у адным экземпляры.
Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.
Разам з прызам уручаецца Дыплом і грашовая прэмія (пры наяўнасці сродкаў).
Можа уручацца: на святкаванні Міжнароднага дня тэатра, а таксама тэатральных фестывалях: “Нацыянальная тэатральная прэмія”, “Белая Вежа”, “Март-кантакт”, “Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча”, “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, “Міжнародны фестываль тэатраў лялек” і іншых буйных тэатральных форумах.
Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада ГА “БСТД”.
Рашэнне прымаецца шляхам тайнага або адкрытага галасавання простай большасцю галасоў членаў Рады і лічыцца канчатковым.
Рада мае права, калі палічыць неабходным, не прысуджаць прыза за які-небудзь год.