Крыштальная Кветка

Прыз “Крыштальная кветка” – прыз надзеі, прыз дэбюта. Заснаваны ў 1993 годзе.

Прызам узнагароджваюцца маладыя акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, тэатразнаўцы за яркі дэбют, надзею ў галіне тэатральнага мастацтва. Прыз можа прысуджацца мецэнатам тэатра.

Прыз “Крыштальная кветка” ўяўляе сабой кветку, зробленую з крышталю па індывідуальным заказе, і сімвалізуе кветку з вянка "Крыштальнай Паўлінкі”.

Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.

Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.

Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра – 27 сакавіка.

Тэатры